ПАРТФОЛІА

Курсы павышэння кваліфікацыі
  • Прадметна-метадычная падрыхтоўка (МГІРА) 2002г.
  • Прафесійная падрыхтоўка.
    Тэорыя і практыка выхавання (МГІРА) 2007г.
  • Совершенствование образовательного процесса в современном учреждении образовании (МГИРО) 2013г.
  • Арганізацыя навуковай і самастойная работы вучняў (БДПУ) 2013г.
  • Падрыхтоўка вучняў да алімпіяд па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" (МГІРА) 2014г
  • Информационные технологии в образовании в категории "Учебно-воспитательная работа" (БГУФК) 2014г.
  • Проектирование воспитательной работы в условиях учреждения общего среднего образования: компетентностный подход (МГИРО) 2016г.

Шчасце настаўніцкае...

Настаўніцкі лёс...
     Ці скажу я яму “дзякуй”? Напэўна, так. Дзякуй за тыя хвіліны, калі атрымоўвалася прабудзіць  лепшыя пачуцці ў дзяцей, дзякуй за імгненні, калі пасля доўгіх няўдач вучань раптам усклікваў: "Атрымалася!- і набываў веру ў сябе. Перамога вучня станавілася і маёй перамогай, яго радасць - маёй радасцю. Менавіта ў такія хвіліны я казала сама сабе : " Не наракай на лёс, і калі абрала гэты шлях,  то прымі і палюбі, павер у сябе і сваіх вучняў, таму што гэта – тваё прызванне.”
   Вось ужо 23 гады я працую ў школе. Гэтыя гады многаму мяне навучылі: прымаць дзяцей такімі, якія яны ёсць, быць цярплівай да памылак другіх, але патрабавальнай да самой сябе, а самае галоўнае – навучылі беражліва адносіцца да дзяцей. Я зразумела, што трэба вучыцца ўспрымаць усё лепшае, што ў іх ёсць, дапамагаць ім самім гэта лепшае ў сабе ўбачыць. А для гэтага настаўніку трэба быць самому асобай, таму што, як пісаў Ушынскі, “только личность может воспитать личность”.
   За гады працы ў школе было ўсё: і радасць, і расчараванне, перамогі і паражэнні. Але ніколі я не пашкадавала, што стала настаўніцай.
Дарога да сябе” (праз урокі мовы і літаратуры)
   Кажуць, што дрэва моцнае каранямі, а чалавек – справамі, думкамі. Здольнасць думаць падарана нам прыродай, а вось карэнні гэтых думак вучыць “узгадоўваць” на ўроку.
  У маім разуменні, урок – гэта 45 хвілін бесперапыннага пошуку інтэлектуальнага напружання і чалавечых зносін, забяспечаных добра прадуманай з боку настаўніка “тэхналогіяй” урока, у якой важна ўсё: змест, формы і метады навучання, узрушанасць і зацікаўленнасць дзяцей і настаўніка. Кожны ўрок – гэта прэм’ера, у час якой пад уздзеяннем слова, музыкі, жэстаў нараджаюцца пачуцці суперажывання, узаемаразумення. Тут вучань – і глядач, і ўдзельнік, і творца.зразумець яе і сябе
      Заўсёды думаю, як пабудаваць урок так, каб вучні размаўлялі, каб ім хацелася гаварыць і было што сказаць. Не прыемлю дыялога “вучань – настаўнік”. Кропка мадэлі любога ўрока – “вучань – вучань – настаўнік”. Слухай, што гаворыць таварыш. Згодзен з ім? Дапоўні, не паўтараючыся. Калі можаш, супярэч. Калі згодны, падцвердзі. Так з урока ва ўрок вучні вучацца спазнаваць новае, вучацца быць уважлівымі чытачамі і цікавымі субяседнікамі.
   Своеасаблівымі інструментамі для развіцця творчага патэнцыялу кожнага вучня з’яўляюцца творчыя двследванні, групавыя, індывідуальныя, папераджальныя заданні. ( Намаляваць рэкламу прачытанага твора ці кнігі, вокладку плакат; падрыхтаваць вернісаж малюнкаў, скласці пасланне герою, пісьменніку; адправіцца ў завочнае падарожжа і г.д.)
   Выкладаць свае думкі, меркаванні, шукаць адказы на праблемныя пытанні дапамагаюць вучням і розныя тыпы ўрокаў: “круглы стол”, дыспут, творчая майстэрня, падарожжа з героем, “візітная картка” і г.д.
   Урок літаратуры – гэта мастацва простымі сродкамі, пры дапамозе кнігі злучыць вучня з жыццём. Калі не толькі ў кніжцы, але і ў сабе з дапамогай кніжкі мы робім адкрыцці, і зноў бяромся за кнігу, каб лепш зразумець яе і сябе, - гэта і ёсць саюз старонак і сэрцаў.
   Сваю задачу, як настаўніка беларускай мовы і літаратуры, бачу не толькі ў прывіцці мовазнаўчых уменняў і навыкаў. Яна значна шырэйшая – навучыць размаўляць на роднай мове, абудзіць павагу да роднага слова, працэсу пазнання, імкнення вывучыць сваю культуру, трацыцыі. Праз мову, праз слова да самавыяўлення і самарэалізацыі асобы вучня, да раскрыцця агульна чалавечых, нацыянальных каштоўнасцей.
   Сваю педагагічную філасофію магла б ахарактарызаваць адным словам – супрацоўніцтва. Для мяне не ўзнікае пытання, ці павінна быць дыстанцыя паміж вучнем і настаўнікам. Канешне, павінна. Але гэта не сцяна і не бар’ер, якія нельга перайсці, а больш высокая прыступка, на якую цябе паднялі самі вучні, - павага. І з гэтай вышыні ты працягваеш руку тым, хто ідзе за табой, дапамагаючы падняцца па лесвіцы пазнання. Майстэрства настаўніка навучаць і выхоўваць, сінтэз пазнаваўчага і духоўнага дазваляюць педагогу перайсці ад прафесійных зносін з вучнямі да супрацоўніцва настаўніка і вучня. І калі б мяне папрасілі раскрыць сутнасць іх узаемаадносін, я б намалявала два сэрцы, якія б’юцца ў такт.

Комментарии

Популярные сообщения